BuzzerBeater Forums

BB Belarus > U21 National Team Speeches

U21 National Team Speeches (thread closed)

Set priority
Show messages by
This Post:
33
317925.2 in reply to 317925.1
Date: 02/07/2023 14:15:37
Lida Sharks
Vyshejshaja Liga
Overall Posts Rated:
135135
Second Team:
Baby Sharks
Усім добрага часу сутак!
Хачу прапанаваць сябе ў ролі трэнера U21! Так, у мяне мала досведу гульні ў ББ: менш за год. Але я, практычна адпачатку гульні вяду шматгадзінныя дыялогі з нашым NT трэнерам Ірадам, а гэтак жа часам раюся з нашым перакладнікам Гадкім. Гэтак жа хачу адзначыць, што ў маёй альмаматер было выгадавана 2 складанніка U21. Апроч усяго гэтага, як Вы ўсе, напэўна заўважылі, я рэгулярна пішу прэс-рэлізы, нават не гледзячы на іх нізкую запатрабаванасць у нашай супольнасці. Апроч гэтага, я ўжо другі год працую ў сябе на прадпрыемстве галоўным інжынерам, што, як вы разумееце, абавязвае мяне рэгулярна мець зносіны з рознымі людзьмі і несці адказнасць за свае дзеянні!
Ні ў якім разе не хачу заніжаць той пласт працы, які прарабіў ЛЕБР за сезоны працы са зборнай! Вельмі спадзяюся, што ён ласкава пагодзіцца супрацоўнічаць са мной і ўсёй нашай нешматлікай супольнасцю далей.
Ад сябе абяцаю прагляд моладзі, стварэнне і суправод супольнасці ў тэлеграме, складанне базы гульцоў у Гугл-табліцах з падаваннем доступу зацікаўленым менеджарам, складанне, супольна з Ірадам плана трэнераванняў для кожнага з Вашых гульцоў індывідуальна. А таксама, калі Вы выкажыце цікавасць прэс-рэлізы на роднай мове!
Дзякуй за ўвагу!
Уперад Беларусь!

Last edited by Armored(BLR U21 Coach) at 02/07/2023 14:44:15